Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня 2013 г.
Шаноўныя аматары вуснай гісторыі!
15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).
Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.
Запрашаем да 7 чэрвеня (настаўнікаў – да 10 чэрвеня) падаваць заяўкі на ўдзел на info@nashapamiac.org з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 15 удзельнікаў. Перавага будзе аддавацца тым, хто захоча паўдзельнічаць ва ўсёй праграме мерапрыемства.
Чакаем вас!
Паводле nashapamiac.org
Трэнінг па вуснай гісторыі
03.06.2013