Камісія Палаты прадстаўнікоў вывучыць прапановы ТБШ па ўдасканаленні Кодэкса аб адукацыі (тэкст адказу)

13.06.2013

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы дала адказ на прапановы Нацыянальнага бацькоўскага сходу пры ТБШ наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі.

У адказе зазначана, што «прапановы будуць вывучаны, дасканала прааналізаваны дэпутатамі камісіі і па магчымасці ўлічаны ў ходзе работы па падрыхтоўцы праекта Закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэсцублікі Беларусь».



Нагадаем, што прапановы наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі былі падрыхтаваныя Таварыствам беларускай школы з нагоды пашыраных пасяджэнняў і парламенцкіх слуханняў, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Прапановы былі абмеркаваныя і прынятыя на Нацыянальным бацькоўскім сходзе, які адбыўся ў маі 2013 г. 

На прапановы таксама адказала Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Перад тым Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык паведаміў ТБШ, што праца па падрыхтоўцы праекта Закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі будзе працягвацца да канца навучальнага года. Пасля плануецца разгляд праекта ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэсцублікі Беларусь. 

Дык пабачым, ці чыноўнікі ад адукацыі сапраўды ўлічваюць меркаванні беларускіх настаўнікаў, вучняў ды іх бацькоў.