Апошні тэрмін – 5 верасня 2013 г.
Запрашаем настаўнікаў гісторыі да ўдзелу ў праекце «Даць гісторыі голас і твар: Выкарыстанне інтэрв’ю са сведкамі часу на занятках па гісторыі Беларусі», які праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў» з верасня па лістапад 2013 года ў г. Мінску.
Інтэрв’ю са сведкамі часу – каштоўны рэсурс для вывучэння і выкладання гісторыі. Калі вы жадаеце навучыцца працаваць з вуснымі ўспамінамі і распрацаваць уласны ўрок з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу, то гэты праект для вас!
Што мы будзем рабіць падчас праекта?
• Пазнаёмімся з досведам ўжывання вусных успамінаў на занятках па гісторыі
• Распрацуем матэрыялы да ўрокаў па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу, размешчаных на партале Беларускага архіва вуснай гісторыі www.nashapamiac.org
• Абмяркуем метадычныя, навуковыя і іншыя пытанні на сустрэчах працоўнай групы, якія будуць праходзіць штотыдзень у верасні і кастрычніку ў г. Мінску
• Атрымаем зваротную сувязь па распрацаваных матэрыялах ад калег и экспертаў
• Прадставім свае матэрыялы калегам падчас семінара па вуснай гісторыі
Напрыканцы праекта распрацаваныя матэрыялы будуць размешчаныя на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі www.nashapamiac.org, а ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
Не ўпусціце магчымасць атрымаць унікальны вопыт працы з вуснымі ўспамінамі, папрацаваць у камандзе зацікаўленых прафесіяналаў і стварыць цікавы і якасны метадычны матэрыял!
Чакаем Вашу анкету (doc 44 Kb) на электронную пошту volha.dziamidava@gmail.com да 5 верасня 2013 г. Удзельнікі праекта будуць адабраныя па выніках пададзеных заявак.
Каардынатар праекта – Вольга Дзямідава. Навуковы кіраўнік праекта – Ірына Кашталян.
Паводле інфармацыйнага ліста
Праект для настаўнікаў гісторыі
13.08.2013