Амбасады і камісіі павінны падаць выбраныя кандыдатуры ў Інстытут міжнароднай адукацыі ў Вашынгтоне да 1 кастрычніка. Тэрмін падачы заяўкі залежыць ад краіны.
10 месяцаў навучання без атрымання навуковай ступені, але з набыццём прафесійнага досведу ў Злучаных Штатах. Кожны год каля 200 стыпендый.
Стыпендыяты адбіраюцца на аснове іх лідэрскіх здольнасцяў і схільнасці да грамадскай дзейнасці (public service) ў дзяржаўным ці прыватным сектарах.
Стыпендыятаў прымаюць 18 галоўных універсітэтаў ЗША. Праграма прапануе каштоўныя магчымасці для прафесійнага развіцця на аснове абраных курсаў ва ўніверсітэце, удзелу ў канферэнцыях, практычнага досведу працы. На працягу года стыпендыяты выконваюць індывідуальныя мэты праграмы і шчыльна супрацоўнічаць са сваімі калегамі на семінарах і практыкумах.
У адрозненне ад тыповага навучання, праграма заахвочвае стыпендыятаў падарожнічаць па-за межамі прымаючага ўніверсітэта, каб даведацца больш пра амерыканскую культуру, а таксама навязаць зносіны з амерыканскімі калегамі.
Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове кандыдатам, якія знаходзяцца ў сярэдзіне іх кар’еры, спецыялістам у наступных сферах:
• Развіццё сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў
• Камунікацыя / журналістыка
• Эканамічнае развіццё
• Кіраванне, планаванне і палітыка ў сферы адукацыі
• Фінансы і банкаўская справа
• Кіраванне ў сферы вышэйшай адукацыі
• Прафілактыка ВІЧ / СНІД
• Кіраванне людскімі рэсурсамі
• Права і правы чалавека
• Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімату
• Палітыка і кіраванне ў сферы аховы здароўя
• Даследванне дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне
• Лячэнне і прафілактыка алкагольнай, наркатычнай і тытунёвай залежнасці
• Выкладанне англійскай мовы як замежнай
• Палітыка і кіраванне ў сферы тэхналогій
• Палітыка і прафілактыка ў сферы гандлю людзьмі
• Гарадское і рэгіянальнае планаванне
Асноўныя крытэрыі для аплікантаў:
• ступень бакалаўра
• не менш за 5 гадоў прафесійнага досведу
• абмежаваны досвед або без досведу працы ў ЗША
• лідэрскія якасці
• досвед грамадскай дзейнасці
• валоданне англійскай мовай
Стыпендыя прадугледжвае:
• аплату за навучанне і зборы ў прызначаных прымаючых універсітэтах;
• падрыхтоўчыя курсы англійскай мовы, калі гэта неабходна;
• пражыванне, у тым ліку аднаразовую выплату на ўладкаванне;
• пакрыццё выдаткаў у выніку няшчасных выпадкаў і хвароб;
• выплаты на набыццё кніг;
• аднаразовая субсідыя на камп’ютар;
• авіярэйс (міжнародныя пералёты ў ЗША і дадому па праграме і падарожжы ўнутры краіны на прадугледжаныя праграмай мерапрыемствы);
• выдаткі на прафесійнае развіццё: практыка, прафесійныя візіты, канферэнцыі.
Як падаць заяўку:
Калі ласка, звяжыцеся з Амбасадай ЗША або камісіяй Фулбрайта ў вашай краіне для атрымання дадатковай інфармацыі наконт працэдуры падачы заяўкі і дэдлайну.
Амбасады і камісіі павінны падаць выбраныя кандыдатуры ў Інстытут міжнароднай адукацыі ў Вашынгтоне да 1 кастрычніка. Тэрмін падачы заяўкі залежыць ад краіны.
Дадатковая інфармацыя на сайце humphreyfellowship.org .
BELARUS
Public Affairs Section
U.S. Embassy
Ulitsa Gertsena St., 2A
220030 Minsk, Belarus
Tel: 375–17–217–0481
Fax: 375–17–211–0384
minsk.usembassy.gov
Паводле adukacyja.info
Праграма стыпендый Х’юбэрта Хамфры (ЗША)
03.09.2013