Апошні тэрмін – 17 верасня 2013 г.
Да ўдзелу ў адукацыйным візіце ў адну з першых грамадскіх школаў Польшчы ў Новым Сончы запрашаецца моладзь ва ўзросце 15 – 20 гадоў. Паездка адбудзецца з 20 па 30 верасня 2013 г.
10 хлапцоў і дзяўчат з Беларусі і з Польшчы прымуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на падвышэнне адукацыйнага ўзроўню ў такіх тэмах, як самапрэзентацыя, камунікацыя, правядзенне перамоваў. Таксама плануецца багатая азнаямленчая праграма, сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, мясцовага самакіравання, грамадскiх арганізацыяў і культуры. Гэтаксама ўдзельнiкi павандруюць па рэгіёне Малая Польшча.
Беларускія ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з практыкай public achievement – стварэннем групаў, мэтай якіх з’яуляецца вырашэнне лакальных праблемаў, з дапамогай супрацы прадстаўнiкоў грамадства.
Прыярытэт надаецца ўдзельнікам, якія гатовыя да актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне, праезд, пражыванне, суправаджэнне двума апекунамі і каардынатарам.
АСАБЛІВЫЯ ПАТРАБАВАННІ: НАЯЎНАСЦЬ ДЗЕЙНАЙ ШЭНГЕНСКАЙ ВІЗЫ
Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету (doc 74 Kb) і даслаць на asswift@gmail.com да 17 верасня 2013 г.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
Азнаямленчы візіт у польскую школу для моладзі (дадатковы набор)
13.09.2013