З ініцыятывы бацькоў з дапамогай грамадскай ініцыятывы «Вучымся па-беларуску» ствараюцца новыя беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска: у Заводскім (м-н Шабаны), Фрунзенскім (пр. Пушкіна – вул. Адоеўскага) і Кастрычніцкім (вул. Ленінградская) раёнах.
Для пачатку працы груп неабходна іх дакамплектаванне.
Беларускамоўныя групы – гэта:
– магчымасць для вашага дзіцяці з маленства апроч рускай ведаць таксама і родную беларускую мову;
– паспяховае далейшае вывучэнне беларускай мовы ў школе;
– дапамога ў правядзенні нацыянальных святаў і конкурсаў для дзетак;
– бясплатныя беларускамоўныя кнігі і музычныя дыскі для вас і вашых дзяцей;
– магчымасць дадатковага навучання беларускім нацыянальным спевам і танцам;
– бясплатныя курсы па вывучэнні беларускай мовы для ўсіх жадаючых бацькоў.
Грамадская ініцыятыва «Вучымся па-беларуску» таксама дапаможа ў стварэнні беларускамоўных груп у іншых раёнах.
Просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод вашых сяброў і знаёмых і далучыцца да ініцыятывы.
Тэл.: +375 (029) 8335542 (Вікторыя)
belsadki@gmail.com
http://vk.com/mova_dzecyam
https://www.facebook.com/groups/575303142506886/
Запрашаем дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска
20.09.2013