Нарада па аграрнай палітыцы: Вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых ім функцый

10.06.2014

Лукашэнка распавёў, ад якіх функцый вызваляць беларускіх настаўнікаў

З гэтай заявай ён выступіў у аўторак на нарадзе, прысвечанай праектам указаў па ўдасканаленню аграрнай палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мае намер да 1 верасня правесці нараду, на якой будуць абмеркаваныя праблемныя пытанні сістэмы адукацыі.

"Я мяркую, што адпаведная група вывучае, а дакладней сістэматызуе пытанні, каб нарэшце вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых функцый і прымусіць іх займацца толькі сваёй справай — перадачай ведаў і навучаннем дзяцей ды выхаваннем іх", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "напэўна, на ўзроўні міністэрства і ўраду гэта не ў стане зрабіць". Ён папярэдзіў чыноўнікаў, што яны атрымаюць "адпаведную ацэнку".

euroradio.fm