Апошні тэрмін – 25 верасня 2014 г., 17:00
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка».
Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў nastaunik.eu, aacenka.by ды інш. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго да беларускіх умоваў.
Тэрмін навучання – 6 месяцаў, удзел бясплатны. Настаўнікі, якія скончаць курс «Актыўная ацэнка», атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).
Умовы ўдзелу, змест і арганізацыя курса, форма заяўкі, кантактныя звесткі – у раздзеле Конкурсы