30 лістапада (нядзеля) ГА «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» ладзіць выніковую імпрэзу па праекце «Магчымасці працы з тэмай Еўрапейскага саюза: досвед, выклікі, перспектывы».
Арганізатары мяркуюць прадэманстраваць досвед распаўсюду ведаў пра Еўрапейскі саюз, падвесці вынікі праекта. Прэзентаваць і абмеркаваць магчымасці і перспектывы працы з гэтай тэмай для мультыплікатараў, лідэраў грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў, прадстаўнікоў як фармальнай, так і нефармальнай адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і грамадскіх арганізацый, якія цікавяцца гэтай тэмай і плануюць выкарыстоўваць атрыманы досвед у сваёй практычнай дзейнасці.
Круглы стол пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Нававіленская, 38 (другі паверх).
Праграма Круглага стала:
10:30 Сустрэча ўдзельнікаў: рэгістрацыя.
11:00 Уступнае слова, знаёмства.
11.30 Прэзентацыя досведу ўдзельнікаў папярэдніх мерапрыемстваў у распаўсюдзе ведаў пра Еўрапейскі саюз.
12:30 Кава-паўза
13.30 Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу даследчых работ па тэме ЕС.
14:00 Падвядзенне вынікаў.
Арганізатары кампенсуюць праезд да Мінска і назад пры наяўнасці праязных дакументаў.
Абавязковай умовай удзелу ў круглым стале з'яўляецца папярэдняя заяўка да 29 лістапада 2014 г. (з наступнай інфармацыяй: імя і прозьвішча, маб. тэлефон, е-mail, арганізацыя/пасада).
Заяўкі дасылайце на nastaunik@gmail.com .
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць праз тэлефон 8 029 685 03 18.
Паводле інфармацыйнага ліста



