Беларускі партал TUT.BY і настаўнік ды рэпетытар па матэматыцы і фізіцы Яўген Лівянт абвесцілі пра старт новага відэапраекта «Работа над памылкамі».
Ініцыятары хочуць разам з карыстальнікамі – настаўнікамі, вучнямі ды іх бацькамі – абазначыць самыя прыкметныя праблемы нашай сістэмы адукацыі і разам з кампетэнтнымі экспертамі ды цікавымі гасцямі пашукаць шляхі іх вырашэння. У найбліжэйшых планах праекта: абмеркаванне ўзроўню падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў, эфектыўнасць сістэмы цэнтралізаванага тэставання, якасць айчынных падручнікаў, сацыяльны статус настаўніка, мультымедыйная адукацыя і іншае.
Што вы думаеце пра сучасную школу, пра працу гурткоў і секцый, пра вышэйшую адукацыю ў нашай краіне. Якія праблемы здаюцца вам невырашальнымі? Як вы (ці вашыя дзеці) рыхтуецеся да ЦТ і колькі выдаткоўваеце на рэпетытараў? Якасцю падрыхтоўкі па якіх прадметах вы незадаволеныя?
Паведаміце пра гэта і не толькі на форуме або лістом на пошту air@tutby.com (з пазнакай «Школа» у тэме ліста) да 27 студзеня. Вы таксама можаце запісаць вашае меркаванне на відэа і даслаць яго (пры згодзе бакоў відэа будзе скарыстана ў эфіры).