«Спеўны сход» ідзе клікаць вясну

04.04.2015

Дзявятага красавіка “Спеўны сход” збірае народ спяваць веснавыя песні. Пяяць іх мы будзем разам з музыкам Сяргеем Доўгушавым (гурт Vuraj) і гуртом Guda.

Палову сакавіка беларусы гукаюць па краіне вясну, а яна ўпарціцца, не прыходзіць. Трэба зрабіць яшчэ адно, апошняе намаганне, каб вясна нарэшце акрыяла. Запрашаем усіх, хто ўмее спяваць, і хто лічыць, што не ўмее гэтага, на веснавы “Спеўны сход”.

Галоўная ідэя веснавых песен – замыканне зімы і адмыканне лета. На веснавым сходзе ўдзельнікі будуць “Агу-каць”, “Угу-каць!” і  “Гу-каць”. У такіх “закліканнях” і “загуканнях” – адметнасць вяснянак.

“Спеўны сход” пройдзе ў Бары “ДК”, вул. Талбухіна, 4, 3-ці паверх.

Пачатак а 19.00.

“Спеўны сход” у сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/speunyshod, https://vk.com/speunyshod. 

“Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе адраджэнню культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.

Паводле інфармацыйнага ліста