Абвесткі

Гомель: Беларускамоўны чэмпіянат па Што? Дзе? Калі?

07.02.2016

Рэгулярны інтэлектуальны чэмпіянат сярод школьнікаў і моладзі «Кемлівы кот» пройдзе ў Гомелі 13 лютага. Арганізатары анансуюць 2 туры па 12 пытанняў у кожным.

Калядны бранч для дзетак і іх бацькоў

20.12.2015

27 снежня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі «Ў» робяць святочны бранч, падчас якога можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік.

21 снежня – святочны вечар для дзетак і дарослых

15.12.2015

Арт-студыя «Зялёны яблык» запрашае на святочны вечар з удзелам актораў Ганны i Паўла Харланчукоў. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму трэба запісацца.

«Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні»

14.11.2015

Па 17 лістапада ў мінскім Палацы мастацтваў – выстава, прысвечаная падзеям вакол Курапатаў, першаадкрывальнікам нацыянальнага некропалю і яго абаронцам. Уваход вольны.

Дзіцячы конкурс «Я малюю гісторыю» ў Міры

14.09.2015

Любіш маляваць? Хочаш, каб твой малюнак надрукавалі на каляндарыку? Цікавішся гісторыяй? Калі табе ад 8 да 14 год, прыходзь паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе: 19 верасня, Мір, пляцоўка ля Мікалаеўскага касцёла!

Патрабуюцца бэта-рыдары для беларускай казкі

16.07.2015

Інтэрактыўныя беларускамоўныя чытанні з лялечнымі прыгодамі для выпрабавальнікаў 5–11 год. Казка Алены Маслы «Мяне завуць Лахнэска». 21 ліпеня, Коласа 16. Папярэдні запіс абавязковы!

Па шляху Войшалка: вандроўка Навагрудак – Лаўрышава

22.06.2015

Аматары гісторыі, настаўнікі і навучэнцы запрашаюцца 17–19 ліпеня далучыцца да пешай вандроўкі ўздоўж рэчкі Валоўка – ад Навагрудку да вёскі Лаўрышава (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).

Старонкі