Беларуская ялінка ў Гомелі

20.12.2015

У філіяле Веткаўскага музея 27 снежня пройдзе святочная ялінка для дзетак ад 1 да 10 год. У праграме карагоды, батлейка, калядныя спевы ад гурта ГМКГА “Талака” і “Ягоравай гары”.

Арганізатарамі выступілі гомельскія маці:

У гэтым годзе ў Гомелі няма беларускіх ялінак, усё, што ёсць гэта рускамоўныя. А хацелася, каб была альтэрнатыва. Я павяду свайго сына туды, ён яшчэ зусім маленькі, але я хачу, каб ён бачыў свята на беларускай мове. Ёсць шмат сем’яў, якія не размаўляюць па-беларуску, але хочуць таксама прывесці сваіх дзяцей.

Пачатак а 17.00, кошт 30.000, дзецям да пяці год бясплатна.

Як мерапрыемства адбылося ў мінулым годзе, можна паглядзець тут.

Паводле kli4nik.info 

Lf5jnWvLKtk