Музей Якуба Коласа падрыхтаваў для дзяцей і дарослых шмат цікавых мерапрыемстваў.
24 снежня
11.00 – “Навагодняя ялінка ў Доме Коласа”
Навагодняе свята для дзяцей з карагодамі, гульнямі і конкурсамі
28 снежня
11.00 – лялечнае прадстаўленне “Як звяры зіму сустракалі” (для дзяцей 5-10 гадоў)
15.00 – музейная майстэрня “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар”. Майстар-клас па вырабе вечнага календара (для дзяцей 10-12 гадоў)
29 снежня
11.00 – лялечнае прадстаўленне “Як звяры зіму сустракалі” (для дзяцей 5-10 гадоў)
15.00 – музейная майстэрня па вырабе елачных цацак з паперы
30 снежня
11.00 – лялечнае прадстаўленне “Як звяры зіму сустракалі” (для дзяцей 5-10 гадоў)
15.00 – “Запрашаем на калядкі”. Калядны фестываль беларускіх гульняў
4 студзеня
11.00 – лялечнае прадстаўленне “Як кот звяроў напалохаў”
15.00 — музейная майстэрня па вырабе калядных паштовак
5 студзеня
11.00 — лялечнае прадстаўленне “Як кот звяроў напалохаў”
15.00 – квэст-гульня “Таямніцы дома песняра”
6 студзеня
11.00 – лялечнае прадстаўленне “Як звяры зіму сустракалі” (для дзяцей 5-10 гадоў)
15.00 – музейная майстэрня. Майстар-клас па вырабе снегавіка
16.12.2015 – 31.12.2015 – выстаўка А. Каршакевіча “Усмешкі з добраю душой”. На выстаўцы прадстаўлены трыццаць тры шаржы на вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, сярод якіх Раіса Баравікова, Навум Гальпяровіч, Уладзімір Ліпскі, Уладзімір Мазго, Мікалай Ярмоленка, Генадзь Чарказян і інш.
Папярэдні запіс груп абавязковы!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
Паводле movananova.by