07.02.2016
Рэгулярны інтэлектуальны чэмпіянат сярод школьнікаў і моладзі «Кемлівы кот» пройдзе ў Гомелі 13 лютага.
Арганізатары анансуюць 2 туры па 12 пытанняў у кожным. Удзельнікі будуць падзяляцца толькі на школьнікаў ды студэнтаў пры гэты падкрэсліваецца, што студэнт – «гэта стан душы», таму да ўдзелу запрашаецца ахвочая гомельская моладзь.
Пераможцы атрымаюць невялічкія прызы.
Спаборніцтвы пачнуцца 13 лютага а 12-й гадзіне ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна (вул. 50 год Гомсельмаша, д. 24)
Падрабязней на kli4nik.info