Абвесткі

5 чэрвеня – «Музычныя скарбы Агінскіх»

26.05.2015

Канцэрт у межах фестывалю «Год Агінскага ў Залессі» продзе 5 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі. У праграме – творы Міхала Клеафаса ды іншых прадстаўнікоў роду Агінскіх, а таксама класікаў сусветнай музыкі.

18 мая: «Гарбузік» прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам у музеі Элемента!

15.05.2015

Каманда «Гарбузіка» прыдумала вершы, заданні, гульні, самаробкі ды іншыя сюрпрызы – і хоча пазнаёміць сяброў! А звар’яцелы прафесар Леапольд Мазгакруцікаў пакажа найцікавейшыя таямніцы сваёй лабараторыі!

Бясплатныя заняткі па-беларуску для школьнікаў

11.04.2015

Бясплатныя заняткі па-беларуску (мова, гісторыя, інфарматыка ды інш.) для вучняў 7–9 класаў. Заняткі праходзяць у ТБМ кожны панядзелак і сераду з 16.30 да 18.20.

«Спеўны сход» ідзе клікаць вясну

04.04.2015

Дзявятага красавіка «Спеўны сход» збірае народ спяваць веснавыя песні разам з музыкам Сяргеем Доўгушавым (гурт Vuraj) і гуртом Guda. Галоўная ідэя веснавых песен – замыканне зімы і адмыканне лета.

Папулярная навука па-беларуску ў панядзелак у Галерэі TUT.BY

25.03.2015

На сустрэчы ў даступнай для кожнага форме пойдзе гаворка пра будову рэчыва, малекулы і атамы. Леапольд Мазгакруцікаў пакажа навуковае шоу Ximikids з хімічнымі рэакцыямі.

Алімпіядa па беларусістыцы ад ЕГУ

20.03.2015

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў да ўдзелу ў традыцыйнай алімпіядзе па беларусістыцы, якая адбудзецца ў Мінску 25 сакавіка. Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 24 сакавіка.

Трэнінг па медыяпісьменнасці

09.03.2015

Каманда Адукацыя.Інфо сумесна з Цэнтрам шведскіх даследaванняў аб’яўляе набор моладзі на двухдзённы трэнінг па медыяпісьменнасці. Удзел бясплатны. Іншагароднім кампенсуюцца выдаткі на праезд.

Старонкі