5 чэрвеня – «Музычныя скарбы Агінскіх»

26.05.2015

Сёлета адзначаецца 250 год з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, кампазітара,  дыпламата і Грамадзяніна, прадстаўніка старажытнага беларускага княжацкага роду Міхала Клеафаса Агінскага. З гэтай нагоды ў Беларусі распачаўся Фестываль "Год Агінскага ў Залессі".

Яго мастацкім  кіраўніком з'яўляецца лаўрэат міжнародных конкурсаў,  фагатыст  і  дырыжор  Аляксей  Фралоў.

Усяго  плануецца 10 канцэртаў цыкла.

"Музычныя скарбы Агінскіх" - такую назву мае ўнікальны канцэрт.

фестываля ў Мінску ў выкананні ансамбля салістаў "Вытокі", які  адбудзецца  5.06.2015  г.  у 19-00 у Белдзяржфілармоніі. Акрамя   "Вытокаў"   ва  ўнікальнай  праграме  бяруць  удзел  лаўрэаты міжнародных    конкурсаў    Аляксандр   Музыкантаў   (фартэпіяна) і салісты  Вялікага  тэатра  оперы  і  балета  Юры Гарадзецкі (тэнар), і Дзяніс Парэчын (кларнет), ансамбль старадаўняй музыкі "Brevis".

У праграме - музыка Караля,  Міхала   Казіміра, Міхала Клеафаса і Францішка Ксаверыя Агінскіх, Амеліі  Залускай,  Восіпа Казлоўскага, Ёзафа Гайдна, Вольфганга Амадэя Моцарта.

Найлепшыя квіткі па тэлефонах: (29) 307 27 13  і (29) 571 26 11 (Валерыя)