Па шляху Войшалка: вандроўка Навагрудак – Лаўрышава

22.06.2015

Аматары гісторыі, настаўнікі і навучэнцы запрашаюцца 17–19 ліпеня далучыцца да пешай вандроўкі ўздоўж рэчкі Валоўка – ад Навагрудку да вёскі Лаўрышава (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).

Войшалк Міндоўгавіч (у інацтве Лаўрыш) – трэці вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1264 — 1267 гг., сын вялікага кн. літоўскага Міндоўга. Каля 1260 г. Войшалк заснаваў Лаўрышаўскі манастыр: “…І прыйшоў зноў у Наваградак; і ўчыніў сабе манастыр на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў” (з летапісу).

Варагодна, што па Валоўцы і ўздоўж яе пралягаў сярэдневяковы шлях паміж Наваградкам і Лаўрышаўскім манастыром. 39-кіламетровае прыроднае рэчышча захавалася амаль поўнасцю, выпрамлена толькі 5 км. Вандроўка будзе мець пазнавальна-даследчыцкія задачы: лакалізацыя старадаўняга шляху, стварэнне фотаальбому мясцовасці, гісторыка-археалагічныя назіранні і інш. Падрабязнасці можна даведацца: Т. Маслюкоў, masliukou@gmail.com .

Паводле інфармацыйнага ліста