Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў да ўдзелу ў традыцыйнай Алімпіядзе па беларусістыцы, падчас якой давядзецца змагацца з пытаннямі ад экспертаў у галіне беларускай культуры і гісторыі. Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску 25 сакавіка.
Рэгістрацыя на ўдзел у Алімпіядзе адбываецца па спасылцы да 24 сакавіка. Алімпіяда будзе адбывацца ў выгляду віктарыны з пытаннямі ад выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – Сяргея Харэўскага, Юрыя Бачышчы, Ірыны Раманавай і Алега Вінічэнкі. Алімпіяда адбудзецца 25 сакавіка а 15 гадзіне ў бізнэс-клубе Imaguru (вул. Фабрыцыуса 4).
Па выніках адказаў будуць выяўленыя 6 пераможцаў, якія атрымаюць прызы і кнігі ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Адзел па наборы студэнтаў праводзіць кансультацыі ўдзельнікаў – recruitment @ ehu.lt.
Алімпіяда з’яўляецца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафону ЕГУ. Пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:
Першае месца – 0.3 бала
Другое месца – 0.2 бала
Трэцяе месца – 0.1 бала