18.04.2015
18–19 красавіка ў Беларусі пройдзе Фэст экскурсаводаў – 2015, у межах якога адбудзецца больш за 70 бясплатных экскурсій у Мінску ды іншых гарадах і мястэчках Беларусі. У праграме Фэсту пешыя, роварныя ды аўтаэкскурсіі; гістарычныя, экалагічныя, экскурсіі-квэсты; экскурсіі для дзяцей, для людзей з аслабленым зрокам; на беларускай, рускай, англійскай ды іншых мовах.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Да большасці экскурсій можна далучыцца, прыйшоўшы на месца пачатку экскурсіі, для ўдзелу ў некаторых неабходны папярэдні запіс.
Спіс экскурсій ды інфармацыя пра ўмовы па Мінску
Спіс экскурсій ды інфармацыя пра ўмовы па рэгіёнах