«Спеўны сход» заспявае разам з Алегам Хаменкам

16.06.2015

Выпускны «Спеўнага сходу 2015» пройдзе 18 чэрвеня пад адкрытым небам, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. На адкрытай пляцоўцы будуць спявацца найбольш улюбёныя песні, а таксама этна-класіка з рэпертуару гурта «Палац». Пачатак а 19.00.

«Спеўны сход» у сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/speunyshod, https://vk.com/speunyshod. 

«Спеўны сход» увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе адраджэнню культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.