
Пайшоў з жыцця баранавіцкі педагог, гісторык, краязнаўца Віктар Сырыца. Паплечнікі кажуць, што Баранавічы страцілі сябра і настаўніка, які мог аб’яднаць многіх.
Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, у свой час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.
Яго руплівасць праяўлялася ва ўсім
Сёння хацела яму тэлефанаваць, што ў наш беларускі клас далучыўся хлопчык



