«Белка-Стрэлка» – мазырская настаўніца, якая выявілася ваяўнічай блогеркай, прыхільніцай «рускага міру» і сепаратысцкіх узброеных груповак ДНР і ЛНР ва Украіне – падала заяву аб звальненні.
Пра гэта паведаміў СМІ дырэктар школы, дзе працавала Кацярына Кашо.
«Яна працаваць не будзе. Яна падала заяву аб звальненні. Гэта яе асабістае рашэнне» — распавёў намеснік дырэктара.
Кацярына Кашо працавала выкладчыцай фізікі ды астраноміі, а ў вольны час займалася банам (абмежаваннем) беларускіх ды ўкраінскіх карыстальнікаў. Таксама размяшчала ў сетках фотаздымкі і калажы — там яна і на танку з кулямётам, і пад крылом расійскага знішчальніка ў гермашлеме. Яна падтрымлівала сепаратысцкія групоўкі ДНР і ЛНР, выстаўляла сваё фота ў форме расійскага марскога афіцэра ў пуле з Пуціным.