7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры им.Й.Рау збяруцца вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі – практыкі, тэарэтыкі, метадысты, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны сектар), каб абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі і ўзгадніць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.
Мерапрыемства праводзіцца ў шосты раз і накіравана на прасоўванне ролі і развіцця магчымасцяў нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі. У якасці змястоўнай рамкі Фестывалю будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).
У праграме Фестывалю – пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены вынікі конкурсу «Падзея года ў нефармальнай адукацыі», а таксама конкурсу для журналістаў «Аб адукацыі нефармальна». У заключны дзень Фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму "Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.
VI Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» і з'яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў.
Арганізатарамі Фестывалю ў 2016 годзе выступаюць Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.
Сачыце за ўсімі навінамі Фестывалю на сайце www.adukatar.net.
Кантакты:
+375 29 671 41 19 (Андрэй Ляўко), adop2011info@gmail.com
Паводле прэс-рэліза