Апошні тэрмін – 10 жніўня 2016 г.
Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для выкладчыкаў, трэнераў і менеджараў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці, які будзе адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».
На працягу курса ўдзельнікі:
- Пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;
- Удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп;
- Распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.
Падрабязней у Конкурсах