19.09.2016
На міжнародным навукова-практычным семінары «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», які пройдзе 27 верасня 2016 г. у Нацыянальным інстытуце адукацыі, выступяць чэшскія медыяпедагогі Іржы Бэнэш і Павэл Марціноўскі.
Праблемнае поле семінара:
Рэалізацыя медыяадукацыі ў школе: метадычны аспект;
Гісторыка-грамадазнаўчая адукацыя школьнікаў у Чэхіі: узроўні і магчымасці рэалізацыі медыяадукацыйнага патэнцыялу;
Формы рэалізацыі медыяадукацыі ў чэшскай пачатковай школе;
Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні медыятэкстаў у адукацыйным працэсе.
Семінар бясплатны. Удзельнікі атрымаюць сертыфікат.