22.12.2016
Да ўдзелу ў навукова-інжынерным конкурсе Bеlаrus Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr – 2017 запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў. Конкурс праводзіцца па катэгорыях «інфарматыка», «матэматычныя навукі», «праектаванне» (электратэхніка і механіка), «робаты і разумныя машыны», «фізіка», «экалогія і праблемы навакольнага асяроддзя», «энергазберагальныя тэхналогіі».
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 15 студзеня 2017 г.
Па выніках конкурсу найлепшыя праекты прадставяць Беларусь на Міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Іntеl Іntеrnаtіоnаl Sсіеnсе аnd Еngіnееrіng Fаіr, які пройдзе ў Лос-Анджэлесе.