
Радыё Рацыя
Адзіны ў Кобрыні беларускі краязнаўчы музей хутка адчыніцца пасля рамонту ў сярэдняй школе №7. «Музей стане большым і абноўленым,» – кажа яго загадчыца, настаўніца пачатковых класаў Наталля Мех. Паводле Наталлі Мех, яны з мужам Аляксандрам уклалі ў гэту справу час, рукі і душу. Працавалі на валанцёрскіх пачатках. Матэрыяльны бок школа ўзяла на сябе. Беларускі музей запатрабаваны ў Кобрыні, як кажа Наталля. – У музеі ўжо шмат часу не рабіўся ніякі рамонт. То да каго звяртацца? Канешне, да майго мужа. І сцены ён раўняў, і клеілі шпалеры з ім разам. Потым з еўравагонкі шыкоўную сцяну зрабілі. Шмат часу патрацілі. Канешне, ніхто нам грошы за гэта не плаціць. Але я мужу кажу: палітыка палітыкай, а гэта беларуская культура, яе трэба адраджаць. Па словах грамадскага актывіста Аляксандра Меха, мужа Наталлі, наведвальнікі музея змогуць не толькі пачуць пра беларускія традыцыі, культуру, але і ўбачыць, як жылі нашы продкі, чым займаліся. Менавіта з гэтага трэба пачынаць для вяртання памяці продкаў.
Чытайце больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/kobrynski-krayaznauchy-muzej-neuzaba/



