30.05.2018
30 траўня ў школах Беларусі прагучыць апошні званок для выпускнікоў.
Для 11-класнікаў краіны ўпершыню будзе арганізаванае рэспубліканскае свята "Апошні званок". Яно адбудзецца ў комплексе "Мінск-Арэна". Акрамя выпускнікоў сталіцы на яго запрошаныя па 100 лепшых выпускнікоў з усіх абласцей. З Мінскай вобласці на свята прыбудуць 600 выпускнікоў.
У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды апошняга званка пройдуць з 10.00 да 11.00 ва ўсіх школах. Як адзначае БЕЛТА, са школамі сталіцы развітаюцца больш чым 10 тысяч адзінаццацікласнікаў.
Для дзевяцікласнікаў да 21.00 будуць арганізаваныя розныя забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсійныя праграмы.
Дарэчы, у сувязі з апошнімі званкамі сёння ў Мінску абмежаваны продаж алкагольных напояў.