15.08.2018
Беларускі Хельсінкскі Камітэт на сваёй старонцы ў фэйсбуку "Правы чалавека ў Беларусі" паведамляе:
"У нас намячаецца цікавая справа аб доступе да правасуддзя для бацькоў, якія дамагаюцца груп у дзіцячых садках на беларускай мове.
Сутнасць такая: бацькам, якія хацелі накіраваць дзяцей у беларускамоўную групу, адмовілі ў гэтым. Маўляў, беларускамоўныя групы ёсць, хоць навучанне там адбываецца па-руску і толькі некаторыя прадметы на беларускай мове. Бацькі не пагадзіліся. Абскардзіў у Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама. Камітэт сказаў, што такія групы з'явяцца, але толькі з 2019 года. Бацькі не могуць чакаць да 2019 года і абскардзілі адмову ў судзе. Аднак суд адмовіў у разглядзе справы.
Гэта можна трактаваць як адмову ў правасуддзі. Але адмова ў доступе да правасуддзя недапушчальная пры ніякіх абставінах - так кажа і наша Канстытуцыя, і міжнародныя дакументы.
Панядзелак, 20 жніўня, у 15.00, вул. Дуніна Марцінкевіча, 1/3, Мінскі гарадскі суд. Бацькі і Гары Паганяйла пазмагаюцца за доступ да правасуддзя. Працэс адкрыты. Прыйсьці можа любы зацікаўлены."