Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў і на іх падставе выяўляюць здольнасці да спорту.

20.12.2018

Як паведаміў на сваёй старонцы Яўген Лівянт каля дваццаці школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, на падставе біяметрычных тэхналогій (па узорам малюнкаў пальцаў) выяўляюць прыроджаныя здольнасці да розных відаў спорту і даюць практычныя рэкамендацыі законным прадстаўнікам для накіравання дзіцяці ў ДЮСШ і СДЮШАР па спецыялізацыях у адпаведнасці з яго здольнасцямі і талентам.

А ў вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на падставе біяметрычных тэхналогій выяўляюць прыроджаныя здольнасці да розных відаў дзейнасці і даюць практычныя рэкамендацыі законным прадстаўнікам для накіравання дзіцяці ў профільныя класы, ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з яго прыроджанымі і набытымі здольнасцямі.

Разам з тым яшчэ ў 2016 годзе Камісіяй па барацьбе з ілжэнавукай расійскай Акадэміі навук быў выпушчаны мемарандум, у якім навукоўцы абгрунтоўваюць ілжэнавуковасць дэрматагліфічнага тэставання.