Стварэнне прэзентацый – задача, з якой сутыкаецца кожны настаўнік. Добрую прэзентацыю адрознівае не толькі лаканічнасць і правільная паслядоўнасць падачы візуальнай інфармацыі, тэзісаў і ключавых слоў, але і якаснае дэталёвае афармленне, якое дапаможа зацікавіць вучняў і не адцягне ўвагу ад зместу. Сёння мы прапануем вашай увазе 6 рэсурсаў на любы густ, якія значна пашыраюць магчымасці прэзентацыі ў вашай працы.
Мультымедыйная прэзентацыя Prezi ўсё часцей выцясняе папулярны MS PowerPoint з экранаў на ўроках, лекцыях і канферэнцыях. Сервіс стаў папулярным дзякуючы таму, што на Prezi карыстальнік атрымлівае значна больш магчымасцяў арыгінальна падаць кантэнт, чым у звычайных прэзентацыях.
У аснове структуры Prezi – віртуальны ліст, на якім размяшчаюцца элементы прэзентацыі: тэкст, графічныя элементы, мультымедыйны кантэнт.
Аўтар вылучае групы элементаў у слайды, пракладае паміж слайдамі маршрут і вызначае ракурс прагляду. Дэманстрацыя нагадвае палёт камеры ад першага слайда да наступных са зменай маштабавання. Маршрут і маштаб можна змяніць нават падчас паказу прэзентацыі. За кошт кручэння камеры вакол сваёй восі, дынамічных пераходаў і нелінейнага прагляду слайдаў прэзентацыі ў Prezi заўсёды выглядаюць эфектна.
Haiku Deck — гэта ідэальны інструмент для хуткага стварэння прэзентацый. Галоўная перавага сервісу – выдатна распрацаваны інтэрфэйс, камфортны для любога карыстальніка: вам не давядзецца марнаваць час на яго асваенне. Вы проста адкрываеце рэдактар і адразу ж пачынаеце накідваць свае загалоўкі, малюнкі і тэксты на слайды.
Просты ў карыстанні, Haiku Deck прапануе вам усе самыя неабходныя функцыі, у тым ліку выбар з некалькіх тэм афармлення, фонавыя малюнкі, розныя тыпы загалоўкаў, устаўку тэксту, графікаў і дыяграм.
На Slides Carnival вы знойдзеце якасныя шаблоны для стварэння эфектных прэзентацый у PowerPoint, Google Slides і не толькі. Slides Carnival можа прапанаваць вам не так шмат шаблонаў, але большасць з іх вызначаецца багатым і якасным напаўненнем. Шаблоны на гэтым рэсурсе складаюцца з мноства дэталёва распрацаваных слайдаў з адмысловымі фонамі, шрыфтамі, табліцамі для рэдагавання, графікамі, дыяграмамі і інш.
Для зручнага пошуку па каталогу на сайце ёсць тэматычныя рубрыкі. Яны дазволяць хутка падабраць шаблоны для творчых, вучэбных і іншых прэзентацый.
Slides – гэта анлайн-платформа для стварэння і дэманстрацыі прэзентацый з магчымасцю ўставіць гатовы варыянт на свой сайт або падзяліцца прэзентацыяй у сацыяльных сетках па спасылцы.
Бясплатная версія платформы прапануе базавы функцыянал, з якім можна ствараць паўнавартасныя прэзентацыі. Пасля публікацыі яны становяцца даступныя ўсім карыстальнікам. Гатовыя прэзентацыі добра чытаюцца і на мабільных прыладах.
Важнай перавагай Slides з'яўляецца база прэзентацый карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Сярод іх можна знайсці прыклады, якія адпавядаюць вашай тэме. Акрамя таго, можна выкарыстоўваць слайды існуючых прэзентацый іншых карыстальнікаў як пачатковыя макеты сваіх слайдаў.
Таксама, як і Slides Carnival, Slide Team прапаноўвае безліч якасных гатовых шаблонаў для прэзентцый у PowerPoint. Рэсурс стане знаходкай для аматараў інфаграфікі, схем і дыяграм у прэзентацыях. Функцыянальны інтэрфэйс дапаможа знайсці патрэбны шаблон або слайд за адзін клік.
Шаблоны прэзентацый PowerPoint ад SlideStore у лаканічным, дзелавым стылі дапамогуць эфектна прэзентаваць любую тэму. Адзіны мінус – у кожным шаблоне невялікая колькасць слайдаў.