11.02.2019
27 лютага Ініцыятыва Dyslexia Belarus запрашае супрацоўнікаў адукацыйных устаноў, бацькоў і іншых зацікаўленых на сустрэчу-дыскусію "Час гаварыць пра дыслексію".
Мэта сустрэчы: сабраць на адной пляцоўцы ўсіх тых, хто цікавіцца тэмай дыслексіі, абмеркаваць бягучую сітуацыю ў Беларусі і шляхі развіцця ініцыятывы Dyslexia Belarus.
Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:
- Што такое дыслексія і якія асаблівасці навучання яна абумоўлівае;
- Лічбы, геаграфія, прагнозы;
- Сусветная практыка: дыягностыка, карэкцыя, сацыяльная інклюзія;
- Сітуацыя ў Беларусі;
- Асабісты досвед людзей з дыслексіяй ў Беларусі.
Месца правядзення мерапрыемства: Прыватная школа Stem, пр. Пераможцаў, 5
Дата і час: 27 лютага ў 18:00.
Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы.
Крыніца - Dyslexia Belarus