1 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў». Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і настаўнікі беларускай, рускай і замежнай моў і літаратур, мастацтва, гісторыі, грамадазнаўства, аспіранты і магістранты.
Напрамкі работы канферэнцыі:
- Спецыфіка асэнсавання малой радзімы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў.
- Метадычныя аспекты раскрыцця вобраза малой радзімы пры навучанні літаратуры.
- Асаблівасці вывучэння твораў, прысвечаных малой радзіме, у адукацыйным працэсе.
- Формы і метады краязнаўчай работы ў школе.
Як патрапіць:
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 22 лютага 2019 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: conferencehum@gmail.com.
Адрас аргкамітэта: 220004, г. Мінск вул. Караля, д. 16, к. 416, лабараторыя гуманітарнай адукацыі.
Тэлефон для даведак: +375 17 229 19 46 (Караткевіч Вячаслаў Іванавіч).
Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі – у інфармацыйным лісце.
Крыніца - Нацыянальны адукацыйны партал.