Летняя школа ЕГУ

28.05.2019

З 1 па 12 ліпеня ў Вільні пройдзе трэцяя Летняя школа Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Удзельнікі Летняй школы атрымаюць магчымасць пагрузіцца ў адукацыйную традыцыю Liberal Arts i даведацца пра перавагі гэтай мадэлі ў параўнанні з класічнай адукацыяй. Пры падтрымцы дасведчаных настаўнікаў слухачы Летняй школы змогуць праявіць сябе і свае здольнасці ў адной з трох майстэрняў:

Майстэрня візуальнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі і Касі Сырамолат

Майстэрня крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай

Майстэрня графічнага малюнка Сяргея Сялецкага

 

Вынікам Летняй школы стане агульная адкрытая сесія 12 ліпеня, на якой слухачы кожнага з напрамкаў прадставяць свае індывідуальныя і калектыўныя творчыя праекты. Аўтары лепшых праектаў у рамках Летняй школы будуць узнагароджаны дыпломамі 1, 2 ці 3 ступені, якія могуць быць дададзеныя ў партфоліо для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў пры паступленні ў ЕГУ.