14 лістапада 2019 года будзе арганізавана двухбаковая анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» з удзелам Акадэміі ўкраінскай прэсы і Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», г. Мінск, вул. Някрасава, 20
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца: прафесарска-выкладчыцкі склад і метадысты устаноў дадатковай адукацыі дарослых і вышэйшай адукацыі, кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, медыяадукатары, журналісты.
Мэта канферэнцыі
Абмен і распаўсюджванне вопыту фарміравання медыяграматнасці вучняў і дарослых як ключавой кампетэнцыі XXI стагоддзя, абмеркаванне навуковых кірункаў, даследванняў і тэндэнцый у сферы медыяадукацыі.
Праблемнае поле:
- інавацыі і асноўныя тэндэнцыі развіцця медыяадукацыі;
- медыяадукацыя і медыяграматнасць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
- медыяадукацыя і медыяграматнасць у вышэйшых навучальных установах;
- стварэнне навучальнага медыяасяроддзя;
- сучасныя платформы і рэсурсы для медыяадукацыі дзяцей і дарослых; педагагічныя мадэлі медыяадукацыі;
- выкарыстанне новых медыя і новых тэхналогій ва ўстановах адукацыі.
Форма ўдзелу ў канферэнцыі:
- анлайн выступленне (не больш за 15 хвілін);
- завочная форма - артыкул
Па выніках канферэнцыі будзе створаны зборнік матэрыялаў у электронным і папяровым фарматах. Па жаданні ўдзельнікаў друкаваны варыянт зборніка можа быць разасланы па пошце
Рэгістрацыя
Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 27 верасня 2019 года.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць электронную заяўку на ўдзел у канферэнцыі.
Электронная версія артыкула, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі, накіроўваецца да 30 верасня 2019 года на электронны адрас: centr@academy.edu.by з назвай файла «Прозвішча, імя, імя па бацьку_артыкул».
!!!Артыкулы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, прымацца не будуць.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
- Структура і змест артыкула павінны адпавядаць тэме канферэнцыі і асноўным тэндэнцыям у галіне медыяадукацыі.
- Аб'ём артыкула - да 6 старонак тэксту, уключаючы малюнкі, табліцы
- Фармат тэксту - Microsoft Word (* .doc, * .docx)
- Памер ліста - А4 (210х297 мм), арыентацыя кніжная
- Нумарацыя старонак - без нумарацыі
- Палі: верхняе, ніжняе - 20 мм; правае - 15 мм; левае - 30 мм
- Шрыфт - Times New Roman, 14 пт
- Міжрадковы інтэрвал - адзінарны
- Выраўноўванне тэксту - па шырыні, з абзацным водступам 1,4
- Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў канцы артыкула ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі ВАК Рэспублікі Беларусь у парадку цытавання з абавязковай спасылкай на крыніцу ў тэксце ([3, c. 11]).
- Загаловак артыкула друкуецца вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам (выраўноўванне тэксту па цэнтры)
- Ініцыялы і прозвішчы аўтараў друкуюцца ніжэй загалоўка малымі літарамі, курсівам (выраўноўванне па цэнтры)
- Назва ўстановы / арганізацыі, горад, краіна, адрас электроннай пошты: друкуюцца ніжэй ініцыялаў і прозвішчаў, малымі літарамі, курсівам (выраўноўванне па цэнтры)
- Мова канферэнцыі -беларуская, польская, руская, украінская
- Аўтары публікацый нясуць адказнасць за сапраўднасць фактаў, цытат і ўласных імёнаў.
- Матэрыялы канферэнцыі прадстаўлены ў рэдакцыі аўтара, таму мы просім вас старанна рэдагаваць тэксты артыкулаў у адпаведнасці з сучаснай тэрміналогіяй і правапісам.
Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртайцеся ў цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі па тэлефонах: (017) 292 64 61, (017) 285 78 39, т/ф. (017) 285 78 62.
Электронная пошта: centr@academy.edu.by
Удзел у канферэнцыі і публікацыя матэрыялаў канферэнцыі для ўдзельнікаў з'яўляюцца бясплатнымі.
Арыгінал артыкула па спасылцы