Падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, магчымасцямі ўдзелу ў праграмах абмену Erasmus+ і Сampus Europae, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. У гэтым годзе ўніверсітэт таксама прапануе абітурыентам прыняць удзел у адмысловым семінары "Я (не) гуманітарый".
Традыцыйна падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты маюць магчымасць здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.
ЕГУ дапамагае вучням атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй у Вільні. Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 24 лістапада.
Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 23 студзеня.
Па гэтай спасылцы можна зарэгістравацца на Дні адчыненых дзвярэй. Падрабязнасці і праграма мерапрыемства - на сайце ўніверсітэта.