З Днём роднай мовы, шаноўныя калегі!

21.02.2020

Віншуем, шаноўныя калегі!
Ад нас з вамі залежыць не толькі лёс беларускай мовы, але і будучыня незалежнай Беларусі. 
Найперш віншуем нашых філолагаў-беларусістаў. Менавіта вы сваім энтузіязмам і адданай працай захоўваеце і развіваеце найбольшую каштоўнасць народа - нашу мову. Дзякуй вам! 

Міжнародны дзень роднай мовы мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года[1] ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча.