У Чэхіі ў школах каранцін з-за пандэміі каранавірусу. Як гэта выглядае?
Журналіст Дзмітры Гурневіч, які жыве ў Празе і мае двух сыноў-школьнакаў піша у сваім фэйсбуку.
Дзеці думалі, што карантын у школе - гэта некалькі тыдняў лафы. Нявыкрутка. Настаўнікі штодзённа дасылаюць праз школьную сістэму па некалькі відэазваротаў, седзячы ў класе, і хатнія заданні. Дзеці павінны ўсё зрабіць, сфоткаць і запосціць у сістэму. Частку робяць проста праз саму сістэму.
Напрыклад, рашэнне матэматычных задач у выглядзе гульняў. Сын запосціў толькі што зроблены аркуш, але без твару. У функцыі каментаў настаўніца папрасіла сфоткаць і твар, каб убачыць яго сённяшні настрой). Заўтра яны будуць запісваць на відэа літаратурны пераказ. А казалі, што лічбавыя тэхналогіі і дзеці - бееее.