У Беларусі яшчэ на тыдзень працягнулі школьныя канікулы: да 18 красавіка

10.04.2020

У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул - да 18 красавіка ўключна. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.


"З улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, сезонным уздымам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, грып, іншыя інфекцыі і неабходнасцю стабілізацыі становішча кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка", - праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Міністэрствам адукацыі будуць скарэкціраваны навучальныя праграмы і каляндарна-тэматычнае планаванне па кожным вучэбным прадмеце за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.

Як паведамлялася, раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаныя на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна.