19.12.2020
Сёння на канферэнцыі, арганізаванай EdCamp Belarus, прадстаўнікі Сусветнага банка гаварылі пра тое, наколькі істотным аказаўся ўплыў пандэмій # COVID19 на адукацыю.
Алекс Крэмер, пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь: «Ад спецыялістаў у галіне аховы здароўя мы чуем, што COVID можа аказаць сур'ёзнае ўздзеянне на людзей на працягу некалькіх тыдняў ці нават месяцаў пасля таго, як яны захварэлі. Ад эканамістаў мы чуем, што рэцэсія, выкліканая COVID-19, верагодна, прадоўжыцца як мінімум 2 гады, спецыялісты ў галіне прыватнага бізнесу кажуць, што ўздзеянне COVID на бізнес будзе працягвацца яшчэ 2 ці 3 гады пасля завяршэння рэцэсіі. У той жамчас, як спецыялісты ў галіне адукацыі апасаюцца, што наступствы панэміі COVID-19 для дзяцей будуць доўжыцца да канца іх жыцця ”.
Тыгран Шміс, старэйшы спецыяліст у галіне адукацыі Сусветнага банка: «Выкарыстоўваючы для Беларусі мадэль, распрацаваную Сусветным банкам, мы можам лічыць, што вынікі PISA ў дзяцей, чый доступ да навучання быў абмежаваны з-за COVID, могуць пагоршыцца на 14 - 28 балаў, што эквівалентна прыблізна паўгоду навучання. Важна адзначыць, што найбольш сур'ёзныя страты будуць у дзяцей з бедных сем'яў ”.