Уплыў пандэміі COVID19 на адукацыю
19.12.2020
Сёння на канферэнцыі, арганізаванай EdCamp Belarus, прадстаўнікі Сусветнага банка гаварылі пра тое, наколькі істотным аказаўся ўплыў пандэмій # COVID19 на адукацыю.
Educatіon Camp (EdCamp ) — міжнародная ініцыятыва, якая нарадзілася ў настаўніцкім асяроддзі ў ЗША ў 2010 годзе. З таго часу прайшло больш за 1500 эдкэмпаў ў 36 краінах. У 2017 годзе да міжнароднай сеткі EdCamp далучылася Беларусь.