Што пішам: дыктоўку ці дыктант? Запрашаем на імпрэзы да Міжнароднага дня роднай мовы

16.02.2022

Дыктоўка ад  Інстытута мовазнаўства і бібліятэкі  імя Якуба Коласа

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2022 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/86490866006

Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю (да 19 лютага ўключна) па спасылцы:

https://forms.gle/um3x8yV71FiR4bub9

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю. З Аргкамітэтам можна звязацца праз e-mail: dyktouka21@gmail.com або па тэлефоне: +375 17 270-04-74

Дыктант ад музею Янкі Купалы і Нацыянальнай бібліятэкі

З нагоды Свята Роднай мовы Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі - National Library of Belarus ладзяць "Купалаўскі дыктант". Кожны жадаючы зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы. На ролю выкладчыка запрошаны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Падрыхтаваны два варыянты ўдзелу ў дыктанце:
  • Напісаць дыктант ва ўтульнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Для гэтага неабходна зарэгістравацца праз спасылку https://forms.gle/6jLL6U9bhpYNEnTr6. Рэгістрацыя будзе адкрыта да 17.02. Колькасць удзельнікаў абмежавана! Усяго 140 чалавек (здагадаліся, чаму менавіта такая колькасць?
  • Напісаць дыктант дома. Для гэтага будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube. Па завяршэнні дыктанта анлайн-удзельнікі павінны цягам 30 хвілін адправіць фотаздымак напісанага тэкста на электронную пошту kupalauski.dyktant@gmail.com
У суправаджальным лісце пазначыць Імя, Прозвішча, і, пажадана, краіну (бо мы ведаем, што беларусы жывуць па ўсім свеце Усе ўдзельнікі цягам 10 дзён атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронны сертыфікат удзельніка "Купалаўскага дыктанта". А тыя, хто напіша дыктант на выдатна (10 балаў) стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.