28 верасня ўвечары на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі назвалі пераможцу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2023». Ім стаў настаўнік выяўленчага мастацтва з Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі.
У фінальную частку конкурсу ў кожнай прадметнай намінацыі выйшла па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці і сталіцы (усяго 56 чалавек). Як прайшоў суперфінал — чытайце артыкул Надзеі Нікалаевай ("Звязда")
Суперфіналісты конкурсу
28 верасня таксама падведзены вынікі конкурсу «Педагагічны дэбют», які прайшоў у Беларусі ўпершыню.
24 маладыя педагогі на працягу тыдня дэманстравалі свае шматлікія прафесійныя здольнасці і таленты падчас розных выпрабаванняў. У кожнай намінацыі вызначаны пераможцы.
Уладальнікамі дыпломаў І ступені сталі:
- «Малады дырэктар установы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі» — дырэктар Хракавіцкай сярэдняй школы Брагінскага раёна Андрэй Смалянчук
- «Малады загадчык установы, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» — загадчык дзіцячага сада № 252 Мінска Андрэй Дзмітрук
- «Малады настаўнік» — настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 9 Мазыра Віктар Гарбачук
- «Малады выхавальнік дашкольнай адукацыі» — выхавальніца дзіцячага сада № 27 Маладзечна Настасся Васілевіч.
Больш інфармацыі і фота — матэрыял у "Настаўніцкай газеце"