У мінскіх школах пачалі працу падрыхтоўчыя класы
У тым ліку і ў беларускамоўных школах і гімназіях. Запісацца ў такі клас дзеткам, якія з наступнага года пойдуць у школу, яшчэ не позна. У гімназіі № 23 ужо каторы год дзейнічае падрыхтоўчы клас «Маладзічок». Навучанне тут платнае. Першы занятак зладзілі 1 кастрычніка, але запісацца яшчэ не позна. Як і ў гімназіі № 4 (Кунцаўшчына) – тут таксама паспелі правесці адзін занятак і спіс яшчэ адкрыты. Платныя заняткі ў падрыхтоўчых класах прапануюць гімназіі № 14 у Вяснянцы і № 28 у Серабранцы. Школа № 60 на Лібкнехта пакуль толькі плануе стварыць такія класы.
Адрасы школ з беларускай мовай навучання:
- Гімназія № 4 (вул. Кунцаўшчына, 18).
- Гімназія № 14 (вул. Васьняцова, 10).
- Гімназія № 9 (Сядых, 10).
- Гімназія № 23 (пр. Незалежнасці, 45).
- Гімназія № 28 на базе сярэдняй школы № 2 (Ракасоўскага, 93).
- Школа № 60 (Лібкнехта, 82).
Паводле «Нашай Нівы»
Падрыхтоўчыя класы ў беларускіх школах
09.10.2008