Міжнародная праграма студэнцкага абмену
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global UGRAD у Эўразіі і Цэнтральнай Азіі UGRAD (праграма Аддзела адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамэнта ЗША) прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў навучання дзённых аддзяленняў ВНУ з Беларусі прайсці аднагадовае навучанне без атрымання ступені ва ўніверсітэце ці каледжы ЗША.
Усе ўдзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
Спецыальнасці: бухгалтарскі ўлік, сельская гаспадарка, антрапалогія, біялогія, бізнэс, хімія, інфармацыйныя тэхналогіі, крымінальнае права, эканоміка, адукацыя, інжынерная справа, геалогія, кіраванне ў сферы сэрвісу і турызма, міжнародныя стасункі, журналістыка, масавыя камунікацыі, юрыспрудэнцыя, фізіка, паліталогія, псіхалогія, сацыялогія, гарадское планаванне, амерыканістыка, могуць разглядацца і іншыя спецыяльнасці.
Студэнты, што на момант падачы заяўкі атрымліваюць адукацыю на першым курсе, будуць вучыцца ў двухгадовых каледжах; на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі – у чатырохгадовых каледжах ці ўніверсітэтах.
Праграма забяспечвае поўнае фінансаванне і прапаноўвае:
* Падтрымку ў атрыманні амерыканскай візы J-1
* Аплату праезда
* Частковую медычную страхоўку
* Аплату адукацыі
* Аплату пражывання і харчавання
* Стыпендыю
* Сродкі на набыццё навучальнай літаратуры
* Шырокія магчымасці прафесійнага росту.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 снежня. З арганізатарамі можна зьвязацца праз эл. адрас: ugradbelarus@yahoo.com.
Праграма для студэнтаў 1- 3 курсаў ВНУ
21.11.2008