Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.10.2008

Праграма малых грантаў “Be the Change!” для моладзевых праектаў

Peace Child International – адна з самых вялікіх сетак моладзевых арганізацыяў свету, якая мае кансультатыўны статус ПРААН, ажыццяўляе праграму малых грантаў “Be The Change!”. Праграма скіраваная на дапамогу моладзі ва ўсіх кутках свету з тым, каб яна актыўна была заангажаваная ў грамадскія справы, асабліва па пытаннях міру, правоў чалавека і навакольнага асяроддзя. Праграма арыентаваная на аказанне фінансавай падтрымкі моладзевым ініцыятывам, якія працуюць дзеля развіцця мясцовай супольнасці.


Прыняць удзел у спаборы могуць маладыя людзі ва ўзросце да 25 год.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 году.

Падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце па адрасе http://www.peacechild.org/btc

Паводле рассылкі belngo.info

02.10.2008


Міжнародны конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання»
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі «Пошук» (Украіна) і арганізацыі,якія уваходныя ў Міжнародную Сетку “EDITNET”.
Мэта конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі і іх папулярызацыя, а таксама стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхаванні" праводзіцца па двух кірунках:
- " Конкурс метадычных распрацовак заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на занятках па школьных прадметах;
- " Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Аб'яднаная Еўропа: гісторыя, рэаліі і перспектывы»
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 верасня па 30 лістапада 2008 года.
Метадычныя распрацоўкі могуць быць прадстаўленыя да 30 лістапада і накіраваныя ў электроннай форме на электронную пошту: chabox@yandex.ru. Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на старонцы “EDITNET” www.editnet.org
ПАЛАЖЭННЕ, УМОВЫ, ФОРМА ЗАЯЎКІ

30.09.2008


Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/

30.09.2008


Спявайце разам!
Тэксты папулярных беларускіх песняў, якія ахвотна выконваюцца моладдзю ў летніках і на вечарынах, дасланыя настаўнікам гісторыі і геаграфіі Кансталінскай базавай школы Браслаўскага раёна Віктарам Бунтам.
Песні сабраныя ў асобнай кнізе, выдадзенай Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. – 58 ст.).

Адзіным файлам (doc, 134 КБ) можна спампаваць наступныя тэксты песень:



Чытаць спіс/

26.09.2008

Дзелавыя метады для дзелавога стылю

Вучань школы апавядае пра ўвядзенне «цывільнага» стылю адзення.

«Завуч,дзяжурныя па школе і іх класуха.Глядзяць яны нас нас і як пачынаюць араць. «Вы бачыце як апрануты нашыя дзяжурныя. Так павінны апранацца вы. Дзяжурныя будуць хадзіць і фатаграфаваць тых хто не ходзіць па дзелавому і потым іх фатаздымкі будуць выкладаць у стэнгазеце.Калі будзе 2 публікацыі выклік на Пэдсавет»



Чытаць цалкам/


26.09.2008

Адукацыйны візіт у Брусель

З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.



Чытаць цалкам/


25.09.2008


Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


Спампаваць тут (doc, 224 КБ)

Паводле сайта pawet.net



25.09.2008


Астраномія ў Віленскім універсітэце

Займальны артыкул Леаніда Лаўрэша аб гісторыі беларускай астранамічнай навукі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


Спампаваць тут (doc, 224 КБ)

Паводле сайта pawet.net



25.09.2008

Выстава «Нашыя дзеці"

Наперадзе іх чакае жыцьцё. Якім яно будзе? Светлым ці цёмным? Лёгкім ці цяжкім? Гэтага ня ведае ніхто.

Яны пакуль толькі пачынаюць свой шлях. І ўжо па-рознаму.

Хто яны? Нашыя дзеці

Валанцёрская ініцыятыва «разам_дзецям» запрашае на фотавыставу «Нашыя дзеці". Зазірніце ў свет дзяцей, што жывуць побач з вамі.

27 верасня – 3 кастрычніка, кінатэатр «Перамога», вул Інтэрнацыянальная, 20.

Прэзентацыя 27 верасня ў 18–00.



25.09.2008

Конкурс школьных падручнікаў

Нацыянальны інстытут адукацыі з 01.10.2008 па 16.01.2009 аб’яўляе конкурс на стварэнне падручнікаў для агульнаадукацыйных устаноў.
Пералік падручнікаў, крытэры ацэнак вучэбнага выдання і ўмовы правядзення конкурсу чытайце на адукацыйным партале adu.by.

Двухмоўная першкрыніца – тут



Старонкі