Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.02.2009


Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.

Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.


Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)


22.02.2009


Школьны конкурс чытальнікаў Тараса Шаўчэнкі

Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага 195-годдзю з дня нараджэння самага вядомага ўкраінскага паэта, мастака і грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.

Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак.


Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ)



22.02.2009

Конкурс мікрагрантаў на развіццё грамадзянскай супольнасці

Чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці і інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.


Мэты праграмы: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека.


Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадскія арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.


Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяй, якія супрацоўнічаюць паміж сабой. Рэалізацыя і справаздачнасць праекту – да 15 кастрычніка.




21.02.2009

Да ўдзелу ў конкурсе вэб-сайтаў запрашаюцца школьнікі
У межах конкурсу «Дзверы ў дыпламатыю» падлеткам ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў прапаноўваецца ствараць вэб-сайты, якія паказваюць важнасць глабальных пытанняў і дыпламатыі.
Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве 2009 года ўжо прымаюцца. Праекты павінны быць прадстаўленыя да 15 сакавіка, а пераможцы будуць абвешчаныя 21 траўня.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе «Дзверы ў дыпламатыю-2009» можна да 28 лютага на сайце .http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/timeline.cfm
Конкурс «Дзверы ў дыпламатыю» праводзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША сумесна з Global SchoolNet Foundation, некамерцыйнай праграмай дыстанцыйнага навучання, якая базуецца ў Каліфорніі. Штогод галоўны прыз прысвойваецца адной камандзе школьнікаў са Злучаных Штатаў і аднаму замежнаму калектыву.
Больш інфармацыі на сайце Global SchoolNet Foundation
Пра мінулагодніх пераможцаў з Балгарыі чытайце тут

20.02.2009

Тэрмін падачы заяў на праграму Развіццё прафесійных асацыяцый падоўжаны да 25 лютага.
Мэта праграмы: азнаёміць прадстаўнікоў беларускіх прафесійных асацыяцый з дзейнасцю і метадамі працы падобных прафесійных і грамадскіх аб'яднанняў у ЗША.
Фармальна заяўку можа падаць любы настаўнік, член прафесійнага саюза ці іншага аб'яднання. Хопіць глядзець на Амерыку вачыма Задорнава!

17.02.2009

Конкурс адукацыйных выданняў

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэння выпуску газет і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцці, праводзіць конкурс адукацыйных друкаваных выданняў. У ім могуць прымаць удзел газеты, часопісы і інш., што выпускаюцца пераважна па-беларуску як у адукацыйных установах (школах, факультэтах і г.д.), апрача афіцыйных газет у сярэдніх спецыяльных установах і ВНУ, так і незалежна ад іх. Выданні павінны быць асветнай тэматыкі (адукацыйныя, краязнаўчыя і г.д.), якія скіраваны на выхаванне грамадзянскіх пачуццяў, нацыянальнай свядомасці. На адрас аргкамітэта конкурса (220029 Мінск-29, а/с 64) дасылаецца (ці даносіцца) да 20 сакавіка не менш за два нумары, пажадана разам з кароткай прэзентацыяй выдання, выкананай ў электронным варыянце, аб’ёмам да адной старонкі А4, шрыфт 19 пунктаў, якая можа быць выкарыстана ў часопісе “Летапіс ТБШ”. У прэзентацыі – сціслы расповед пра газету, брашуру, асобныя матэрыялы, фотаздымкі.

Журы ТБШ у красавіку 2009 г. ганаруе дыпломамі ўсе годныя выданні і вызначыць з іх тры пераможцы, якія будуць асобна адзначаны. Тэл. для даведак 8029–7520821.


17.02.2009

Конкурс малых грантаў для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie

Праграма адчыненая для выпускнікоў наступных абменных праграм:

– Праграма студэнцкага абмену (UGRAD).
– Праграма стыпендый Эдмунда Маскі (Muskie).

Магчымыя тэмы заявак глядзіце тут.

Максімальная сума гранта – 3000 даляраў ЗША.

Заяўкі падаюцца ў IREX у электронным выглядзе па адрасах: asgp@irex.org і asgp@irex.ru.

Апошні тэрмін падачы заявак: 3 красавіка 2009 году.

Па дадатковых пытаннях звятрайцеся па адрасе: asgp@irex.ru.


Паводле рассылкі belngo.info




17.02.2009

Літаратурная імпрэза ў дзіцячай бібліятэцы

Гурток журналістыкі Установы “Палац пазашкольнай работы “Золак”, дзіцячая бібліятэка № 14 запрашаюць на літаратурна-музычную імпрэзу з удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч, паэта Усевалада Сьцебуракі, бардаў Паўла Кузіча і Вілена Клімкіна.

Сустрэча адбудзецца 18 лютага а 16-й гадзіне ў памяшканні дз. бібліятэкі № 14 па адрасе вул. Варвашэні, 11.

Уваход вольны.


Праезд:

ад ст.м. “Аўтазаводская” аўт. №22 да прыпынку “Магазін”:)

ад ст.м. “Магілёўская” пешшу.

Кантакты: 8–029-619–80–53 (Аля).

Паводле budzma.org




17.02.2009

За вынікі тэставанняў будуць несці адказнасць рэчыцкія настаўнікі?

Настаўнікі з Рэчыцы звярнуліся ў «Беларусские новости» з пытаннем, наколькі законна ўвялдзенне персанальнай адказнасці за вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) вучняў. Менавіта такі пункт прапанавалі занесці ў калектыўныя дамовы мясцовыя чыноўнікі. Заадно настаўнікі распавялі, як няпроста працаваць у школе ў эпоху пераменаў







15.02.2009

Конкурс стыпендый Каледжаў міжнароднай супольнасці

Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць чарговы конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:

Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic);

Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College).

Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat Organization, IBO), на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады. Па выніках навучання праводзіцца экзамен на атрыманне дыплому, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2009 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць заявы, дакументы і эсэ на тэму «Школа маёй мары» да 27 сакавіка 2009 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com

Падрабязную абвестку і прыклад эсэ гл. на http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6




Старонкі