Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай

31.03.2009

Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай Мар'янай Груздзіловіч!
Як паведаміла Радыё Свабода, падставай для звальнення з цэнтру SOL у Мінску  стала дыскусія выкладчыцы англійскай мовы з 13-гадовай навучэнкай (дачкой палкоўніка МУС), якая заявіла, што ў Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазіцыі” і нешта крычаць. Спадарыня Груздзіловіч не пагадзілася, заявіўшы, што сама наведвае апазіцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Аднак менавіта ў Дзень Волі загадам кіраўніцтва цэнтру SOL у Мінску выкладчыца была звольненая на падставе абвінавачання ў парушэнні статуту арганізацыі.
На наступны ж дзень ў падтрымку настаўніцы, звольненай за палітычныя перакананні і з парушэннем заканадаўства, ўзнялася кампанія салідарнасці. За дзень толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску прыйшло каля 130 электронных лістоў.
Настаўнік.інфо прапануе далучыцца да кампаніі і праявіць салідарнасць з каляжанкай.  Дасылайце электроныыя лісты на solminsk@nsys.by,  і ў цэнтальны офіс кампаніі ў Вялікабрытаніі на адрас sol@sol.org.uk.
Тэкст ліста па-англійску можна скапіяваць тут

Прэса пра звальненне Мар'яны Груздзіловіч
Выкладчыцу звольнілі з-за БНР
Мар’яна Грузьдзіловіч зноў расчаравала “SOL Minsk”
Ванда Дармаян: «Гэта хлусня, што яе звольнілі за палітыку»


 


Брытанскі цэнтр SOL даслаў першыя адказы на лісты з Беларусі