Школа маладых менеджэраў адміністравання

05.09.2009

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання абвесціла конкурс на ўдзел у адукацыйнай праграме 2009–2010 навучальны год.


Праграма накіраваная на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання і публічнага адміністравання на розных узроўнях.


Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі, якія валодаюць англійскай мовай, занятыя ў сферы адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама ў бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці. Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія будуць праведзеныя ў Беларусі, Украіне, Літве ды Швецыі, а таксама працы ўдзельнікаў паміж сесіямі.


Працоўныя мовы школы: беларуская, англійская, руская.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

• узрост ад 21 да 33 гадоў;

• вышэйшая адукацыя (магчымы таксама ўдзел у праграме студэнтаў апошніх курсаў);

• валоданне англійскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцыяў і вядзення дыскусіі;

• сацыяльная актыўнасць: сяброўства ў НДА, партыях, грамадскіх рухах і г.д.;

• гатоўнасць удзельнічаць ва ўсіх відах дзейнасці школы: вочных сэсіях, семінарах, круглых сталах ды іншых відах працы паміж сесіямі;

• неабходна мець доступ да інтэрнэту;

• лідэрскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць.


Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з удзелам у школе: праезд, пражыванне, харчаванне.


Апошні тэрмін падачы заявак: 14 верасня 2009 году.


Заяўкі прымаюцца па адрасе: gr.kiravanne@gmail.com. Форму заяўкі ды падрабязную інфармацыю глядзіце ў файлах Application form SYMPA 2009.doc і SYMPA call 2009 ru.doc.

Паводле рассылкі belngo.info